ABC

Аверсэв - Хлопчык-зорка
текст песни

17

0 человек. считает текст песни верным

0 человек считают текст песни неверным

Аверсэв - Хлопчык-зорка - оригинальный текст песни, перевод, видео

Вярталіся неяк двое бедных дрывасекаў дадому. Была зімняя ноч, стаяў люты мароз. І калі яны выбраліся з лесу, адбылося нешта неверагоднае. З неба звалілася чароўная зорка, і дрывасекам падалося, што ўпала яна непадалёк ад іх. Яны пабеглі, бо вырашылі, што гэта кавалак золата. Адзін з дрывасекаў, які прыбег хутчэй, убачыў, што гэта залаты плашч, і вырашыў, што знайшоў скарб. Але ў складках плашча ён знайшоў не золата, а малое дзіця.
Адзін дрывасек сказаў другому:
– Давай пакінем яго тут, бо мы бедныя і ў нас хапае сваіх дзяцей, якіх трэба карміць.
Але другі запярэчыў:
– Нельга пакідаць дзіця на снезе. Я занясу яго дадому.
Калі жонка ўбачыла, што яе муж вярнуўся з лесу, яна яго абняла і запрасіла заходзіць у дом. Але дрывасек расхінуў залаты плашч і паказаў ёй дзіця.
Жонка ўсклікнула:
– Нашы дзеці сядзяць без хлеба, а мы яшчэ чужое дзіця карміць будзем?
Тады злы вецер уварваўся ў адчыненыя дзверы, жонка скаланулася:
– Чаму ты не зачыніш дзверы? Вецер такі сцюдзёны...
– У доме, дзе жывуць людзі з чэрствымі сэрцамі, заўсёды будзе сцюжа, – сказаў муж.
Жонка нічога не адказала, але яе вочы напоўніліся слязамі. Тады дрывасек зайшоў у дом, а яна пацалавала немаўля і паклала яго ў калыску.
Хлопчык-зорка рос разам з іншымі дзецьмі. З кожным годам ён рабіўся ўсё прыгажэйшым. Але хараство прынесла яму толькі зло, бо хлопчык вырас вельмі ганарлівым. На іншых дзяцей ён глядзеў як на слуг. Ён не спачуваў жабракам і сляпым, а нават кідаў у іх камяні. Ён быў зачараваны ўласнай
прыгажосцю і здзекаваўся з усіх, хто быў варты жалю.
І вось аднойчы праз вёску ішла адна няшчасная жабрачка. Знясіленая, яна прысела адпачыць пад каштанам. Тут яе ўбачыў Хлопчык-зорка і ўзяўся кідаць у жанчыну камяні. Дрывасек убачыў, што ён робіць, і пачаў лаяцца:
– Што табе зрабіла гэтая жанчына?
– Я не твой сын і магу рабіць, што захачу, – раззлавана сказаў Хлопчык-зорка.
– Але я пашкадаваў цябе, калі знайшоў у лесе, – адказаў дрывасек.
Калі жабрачка пачула гэта, яна ўскрыкнула і страціла прытомнасць. Дрывасек занёс яе дадому, і калі жанчына ачуняла, яны з жонкай прапанавалі ёй ежу і прытулак.
Але жанчына толькі спытала дрывасека:
– Гэта праўда, што хлопчык не твой сын і з таго часу, як ты знайшоў яго ў лесе, мінула дзесяць гадоў?
– Так і ёсць, – адказаў дрывасек.
– А ці не быў ён захутаны ў залаты плашч? – спытала жанчына.
– Так, быў, – адказаў дрывасек.
Жанчына расплакалася і сказала:
– Гэта мой сын, якога я згубіла ў лесе. Я хачу хутчэй яго ўбачыць.
Дрывасек з жонкай выйшлі паклікаць Хлопчыка-зорку.
– Зайдзі ў дом, там цябе чакае маці.
Хлопчык-зорка, радасны, убег у дом, але, убачыўшы жабрачку, рассмяяўся:
– Дзе ж мая маці? Я бачу толькі мярзотную жабрачку.
Жанчына сказала яму:
– Я твая маці. Разбойнікі скралі цябе і пакінулі паміраць у лесе. Але я адразу пазнала цябе, як толькі ўбачыла. Малю, хадзем са мной, я шукала цябе па ўсім свеце.
Але Хлопчык-зорка не варухнуўся. Урэшце ён загаварыў:
– Калі ўсё гэта праўда, то лепш бы ты не прыходзіла сюды ганьбаваць мяне, бо я думаў, што мая маці – зорка. Ідзі прэч.
– Няўжо ты нават не пацалуеш мяне на развітанне? – усклікнула жанчына.
– Ты агідная, мне лягчэй пацалаваць жабу, чым цябе.
Жанчына заплакала і сышла, а Хлопчык-зорка пабег да сваіх сяброў. Але тыя, убачыўшы яго, пачалі смяяцца:
– Ты ж агідны, як рапуха, і мярзотны, як гадзюка. Ідзі адсюль!
Хлопчык-зорка пайшоў да азярца, каб паглядзець на сваё адлюстраванне, і ўбачыў, што твар яго зрабіўся як у рапухі, а цела пакрылася луской. Ён кінуўся на траву і заплакаў:
– Гэта, відаць, пакаранне мне, бо я выгнаў родную маці. Цяпер я мушу шукаць яе, каб папрасіць прабачэння.
Ён пабег у лес і пачаў клікаць сваю маці, але адказу не пачуў. Калі сонца зайшло, ён лёг на апалую лістоту і заснуў.
Ранкам, з’еўшы некалькі ягад, Хлопчык-зорка пайшоў праз дрымучы лес і блукаў там тры дні. Нарэшце ён выбраўся на ўзлесак і спусціўся ў даліну. Калі ён ішоў праз вёскі, дзеці кпілі з яго і кідалі ў яго камяні. Тры гады блукаў Хлопчык-зорка
па свеце і нідзе не знаходзіў спачування: свет абышоўся з ім гэтак жа, як раней рабіў ён сам.
І вось аднойчы ўвечары ён наблізіўся да брамы аднаго горада. Вартаўнікі скрыжавалі свае алебарды і крыкнулі:
– Чаго табе трэба?
– Я шукаю маці, – сказаў ён, – і прашу вас дазволіць мне ўвайсці.
У гэты час міма праходзіў страшны і злы стары. Ён узяў Хлопчыка-зорку за руку і павёў за сабой. Яны мінулі шмат вуліц і спыніліся ля брамы ў сцяне. Гэты стары быў адным з наймагутнейшых чарадзеяў. Ён дакрануўся да брамы пярсцёнкам, і яна адчынілася. Затым ён завязаў Хлопчыку-зорцы вочы і кудысьці павёў яго. А калі зняў павязку з вачэй, Хлопчык-зорка зразумеў, што ён у вязніцы.
Наступным ранкам чарадзей зайшоў у вязніцу і сказаў:
– У лесе побач з горадам схаваныя тры манеты: з белага, жоўтага і чырвонага золата. Сёння ты прынясеш мне манету з белага золата, інакш атрымаеш сто бізуноў.
Хлопчык-зорка накіраваўся ў лес. Але манеты, пра якую казаў чарадзей, ён знайсці не мог. Сонца села, і Хлопчык-зорка пацягнуўся дадому. Раптам ён пачуў крык – нехта прасіў дапамагчы. Ён пабег у той бок і ўбачыў Зайчаня, якое трапіла ў сілок. Хлопчык-зорка пашкадаваў яго і вызваліў, а Зайчаня яму кажа:
– Ты падарыў мне свабоду, як я магу табе аддзячыць?
Хлопчык-зорка ўздыхнуў:
– Я шукаю манету з белага золата, але не магу знайсці.
– Ідзі за мной, – сказала Зайчаня.
Хлопчык-зорка пайшоў за Зайчанём да дупла вялікага дуба. Там ляжала манета, якую ён шукаў.
Ля гарадской брамы Хлопчык-зорка сустрэў хворага на праказу. Той маліў:
– Падай мне міласціну, інакш я памру з голаду!
– Гаспадар паб’е мяне, калі я не прынясу манету.
Але пракажоны так прасіў, што Хлопчык-зорка аддаў яму манету з белага золата. Калі ж Хлопчык-зорка прыйшоў да чарадзея і сказаў, што манеты ў яго няма, чарадзей накінуўся на яго і пачаў лупцаваць.
Ранкам чарадзей падышоў да яго і сказаў:
– Калі ты сёння не прынясеш мне манету з жоўтага золата, то назаўсёды зробішся маім рабом і атрымаеш трыста бізуноў.
Хлопчык-зорка цэлы дзень шукаў манету ў лесе і нідзе не мог яе знайсці. Калі зайшло сонца, прыбегла Зайчаня і, калі даведалася, што здарылася, паскакала да невялікага возера. На яго дне ляжала манета з жоўтага золата.
– Ты першы мяне пашкадаваў, – адказала Зайчаня на ўсе падзякі Хлопчыка-зоркі і збегла.
Хлопчык-зорка ўзяў манету і паспяшаўся ў горад. Але пракажоны, убачыўшы яго, упаў перад ім на калені і закрычаў:
– Падай мне міласціну, інакш я памру з голаду!
Хлопчык-зорка сказаў яму:
– У мяне ёсць толькі манета з жоўтага золата, і калі я не прынясу яе гаспадару, ён навечна пакіне мяне ў рабстве.
Але пракажоны маліў яго пра літасць, і Хлопчык-зорка аддаў манету. А калі ён прыйшоў да чарадзея, той пабіў яго і закаваў у ланцугі.
Ранкам чарадзей зноў вярнуўся:
– Калі ты сёння прынясеш мне манету з чырвонага золата, я адпушчу цябе на свабоду, а калі не прынясеш, я заб’ю цябе.
Хлопчык-зорка цэлы дзень шукаў у лесе манету з чырвонага золата, але нідзе не мог яе знайсці. Калі сцямнела, да яго зноў прыбегла Зайчаня.
– Манета з чырвонага золата ляжыць у пячоры, што ў цябе за спінай.
– Ты ўжо трэці раз дапамагаеш мне ў бядзе! – усклікнуў Хлопчык-зорка.
– Але ты першы пашкадаваў мяне. Як ты са мной, так і я з табой, – сказала Зайчаня і збегла.
Хлопчык-зорка зайшоў у пячору і знайшоў там манету з чырвонага золата. Але пракажоны зноў пачаў упрошваць аддаць манету яму.
Хлопчык-зорка пашкадаваў яго, хоць ведаў, які страшны лёс чакае яго самога. Але дзіва – калі ён мінаў браму, вартаўнікі схіліліся перад ім і сказалі:
– Які прыгожы наш уладар!
І натоўп гараджан пайшоў за ім, усе гаварылі:
– Сапраўды не знойдзеш у свеце прыгажэйшага за яго!
Хлопчык-зорка заплакаў, бо думаў, што ўсе здзекуюцца з яго.
Насустрач яму выйшлі самыя знатныя людзі горада. Яны сказалі:
– Ты наш уладар, якога мы даўно чакаем, і сын нашага караля.
– Не, я сын жабрачкі, – адказаў Хлопчык-зорка. – Але я адмовіўся ад маці. Пусціце мяне, я пайду шукаць яе, каб вымаліць дараванне.
Тут сярод натоўпу ён убачыў сваю маці, жабрачку, а побач з ёй пракажонага.
Хлопчык-зорка ўскрыкнуў ад радасці і кінуўся да маці са слязамі на вачах:
– Маці! Я адмовіўся ад цябе ў дні ганарлівасці. Прымі мяне ў гадзіну маёй пакоры!
Жабрачка прамаўчала, і Хлопчык-зорка працягнуў рукі да пракажонага:
– Я тройчы табе дапамог, дык угавары маю маці адказаць мне!
Але тут ён убачыў, што гэта не жабрачка і пракажоны былі перад ім – гэта былі кароль і каралева. І каралева сказала яму:
– Вось твой бацька.
А кароль сказаў:
– Вось твая маці.
І яны абнялі яго, і пачалі цалаваць, і завялі ў палац, і ён зрабіўся ўладаром горада, і быў справядлівы і літасцівы да ўсіх. Ён выгнаў злога чарадзея, а дрывасеку і ягонай жонцы паслаў багатыя падарункі. Ён карміў галодных, і ў яго краіне панавалі мір і дабрабыт.
Здесь, среди толпы, он увидел свою мать, нищего и рядом с ее прокаженным.
Звезды кричали от радости и бросились к матери со слезами на глазах:
- Мать! Я отказался от тебя в дни гордости. Возьмите меня в мой час смирения!
Нищий молчал, и звезда продлил свои руки на прокаженного:
- Я помогал тебе три раза, поэтому моя мама убедила меня!
Но здесь он увидел, что до него не было нищего, а прокат - они были королем и королевой. И королева сказала ему,
- Вот твой отец.
И король сказал:
- Вот твоя мать.
И они обняли его, начали целоваться и привезли во дворец, и он стал правителем города и был справедливым и любезным для всех. Он изгнал злого колдуна, и дровосек и его жена послали богатые дары. Он накормил голодным, и мир и хорошо, царствовал в его стране.

Другие песни исполнителя:

Все тексты Аверсэв

Верный ли текст песни?  Да | Нет