ABC

Аверсэв - Рыкi-Цiкi-Тавi
текст песни

2

0 человек. считает текст песни верным

0 человек считают текст песни неверным

Аверсэв - Рыкi-Цiкi-Тавi - оригинальный текст песни, перевод, видео

Гэта гісторыя пра вялікую вайну, якую вёў Рыкі-Цікі-Таві ў вялікім доме ў вёсцы Сігаўлі.
Дарзі з жонкай, птушкі-краўцы, дапамагалі яму, і Чучундра, мускусная пацучыха, давала яму парады. Але па-сапраўднаму ваяваў ён адзін.
Рыкі-Цікі-Таві быў мангустам. Хвост і футра былі ў яго як у маленькай коткі, а галава і ўсе звычкі – як у ласкі. Вочы і кончык носа ў яго былі ружовыя. Рыкі ўмеў так распушыць хвост, што той рабіўся падобным да круглай доўгай шчоткі. І яго баявы кліч, калі ён імчаў праз высокую траву, гучаў «рыкі-цікі-цікі-цікі-чк!».
Аднойчы летам паводка вымыла яго з норкі і панесла невядома куды. Апрытомнеў ён у садзе, на сцяжынцы, змучаны і брудны, і нейкі хлопчык у гэты момант сказаў:
– Мёртвы мангуст! Давай яго пахаваем!
– Не, – сказала хлопчыку маці, – можа, ён яшчэ жывы.
Яны занеслі яго ў дом, загарнулі ў вату і сагрэлі ля агню. Мангуст расплюшчыў вочы і чхнуў.
– А цяпер, – сказаў бацька, – паглядзім, што ён будзе рабіць.
Няма нічога больш складанага, чым напужаць мангуста,
бо ён ад носа і да хваста гарыць цікаўнасцю.
Рыкі-Цікі панюхаў вату, зразумеў, што есці яе нельга, аббег вакол стала і ўскочыў хлопчыку на плячо.
– Не бойся, Тэдзі, – сказаў бацька. – Ён хоча з табой пасябраваць.
Мангусту далі кавалачак сырога мяса.
Наступным ранкам Рыкі прыехаў на веранду на плячы Тэдзі. Звярку далі банан і кавалак яйка. Ён паеў і пабег у сад.
– Выдатнае месца для палявання! – сказаў ён і аббег усе ваколіцы.
Нечакана ён пачуў з хмызняку сумныя галасы. Там жылі Дарзі, птушка-кравец, і яго жонка. Цяпер яны сядзелі і плакалі.
– Што здарылася? – спытаў Рыкі-Цікі.
– Бяда! – адказаў Дарзі. – Адно з птушанят выпала з гнязда, і Наг праглынуў яго.
– Сумна... – сказаў Рыкі-Цікі. – А хто такі Наг?
Дарзі і яго жонка шмыгнулі ў гняздо і нічога не адказалі, бо з густой травы пачулася шыпенне – страшны гук, які прымусіў Рыкі-Цікі адскочыць назад. З травы пачала падымацца галава Нага – чорнай кобры.
– Глядзі на мяне і дрыжы! Бо Наг – гэта я.
І ён раздзьмуў свой капюшон.
– Ну і што? – сказаў Рыкі-Цікі. – Ты думаеш, што маеш права глытаць птушанят?
Наг пільна ўглядаўся, ці не варухнецца за спінай у Рыкі трава. Ён ведаў, што калі ў садзе з’явіліся мангусты, усяму змяінаму роду канец. Але цяпер яму трэба было адцягнуць увагу ворага.
– Але ты ж ясі птушыныя яйкі? Чаму б мне тады не ласавацца птушанятамі?
– Ззаду! Азірніся! – праспяваў у гэты момант Дарзі.
Але Рыкі-Цікі добра разумеў, што азірацца ўжо няма калі. Ён падскочыў і ўнізе пад сабой убачыў галаву Нагайны, жонкі Нага. Яна падабралася ззаду і хацела забіць мангуста. Рыкі бухнуўся ёй на спіну.
– Дрэнны, дрэнны Дарзі! – сказаў Наг і паспрабаваў дабрацца да гнязда.
Але Дарзі пабудаваў гняздо так высока, каб змеі яго не дасталі. Наг і Нагайна шмыгнулі ў траву і зніклі. Рыкі-Цікі не даганяў іх, бо не быў упэўнены, што справіцца з імі абаімі адразу. Ён пабег трушком да дома, сеў на пясчанай сцяжынцы і задумаўся. Ды і было пра што.
Рыкі-Цікі добра разумеў, што ў яго яшчэ няма вопыту. Таму было так радасна думаць, што ён здолеў пазбегнуць нападзення ззаду. Ён адчуў да сябе вялікую павагу, і калі да яго падбег Тэдзі, мангуст быў не супраць, каб яго пагладзілі. Але ў тое самае імгненне, калі Тэдзі над ім нахіліўся, нешта мільганула, выгінаючыся, у пыле, і тоненькі галасок вымавіў: «Сцеражыся! Я – смерць!» Гэта была Карайт, шэрая змейка, якая любіла ляжаць на пяску. Джала ў яе такое ж атрутнае, як у кобры, але яна зусім маленькая, ніхто яе не заўважае, і таму яна яшчэ небяспечнейшая.
Вочы ў Рыкі-Цікі пачырванелі, і ён падбег да Карайт, такой спрытнай змейкі, што, калі мангуст не ўкусіць яе ззаду зубамі трошкі ніжэй за галаву, яна абавязкова ўджаліць яго альбо ў вока, альбо ў губу. Карайт наляцела на яго. Рыкі адскочыў і хацеў ужо яе ўкусіць, але клятая шэрая галоўка аказалася ля самай яго патыліцы. Рыкі давялося кульнуцца ў паветры. Змейка не адставала і паімчалася за ім.
Бацька выбег з палкай, але акурат у гэты момант Карайт зрабіла няўдалы рух, і Рыкі-Цікі ўскочыў на яе і ўчапіўся зубамі трошкі ніжэй за галаву, а пасля адкаціўся прэч.
Тут да Рыкі-Цікі падбегла Тэдзева маці, падняла яго і моцна прыціснула да сябе, усклікнуўшы, што ён уратаваў яе сына ад смерці.
Як толькі Тэдзі лёг спаць, мангуст пайшоў вандраваць па доме. У цемры ён сутыкнуўся з мускуснай пацучыхай Чучундрай. Яна ные ўсю ноч, бо хоча асмялець і выбегчы на сярэдзіну пакоя. Але асмялець не атрымліваецца.
– Мая стрыечная сястра, пацучыха Чуа, казала мне... – пачала Чучундра і змоўкла.
– Што ж яна казала? – спытаў Рыкі.
– Ціха... Хіба ты не чуеш?
Рыкі-Цікі прыслухаўся. У доме панавала цішыня, але яму падалося, што ён чуе ціхенькае «ш-ш-ш». Гэта шамацела змяіная луска па цаглянай падлозе.
«Альбо Наг, альбо Нагайна! – падумаў Рыкі. – Нехта з іх паўзе па вадасцёку ў ванны пакой...»
Ён пракраўся ў ванны пакой. Там ён пачуў, як у месячным святле шэпчуцца Наг і Нагайна.
– Калі людзі знікнуць, – казала Нагайна мужу, – ён таксама пойдзе адсюль, і сад зноў будзе наш. Не забудзь: калі на градцы з дынямі вылупяцца з яек нашы дзеці, ім будзе патрэбны спакой.
Рыкі-Цікі затросся ад злосці.
– У таго чалавека была палка, калі ён выбег, каб забіць Карайт, – сказаў Наг. – Але калі сёння ранкам ён прыйдзе сюды ўмывацца, ён будзе без палкі... Я пачакаю яго тут.
Рыкі-Цікі зразумеў, што Нагайна сышла. Наг абкруціўся вакол вялікага збана і заснуў. Рыкі ўглядаўся ў вялікую спіну Нага і думаў, куды б укусіць.
«Калі я ў першае ж імгненне не перакушу яму шыю, у яго яшчэ хопіць сілы змагацца са мной!»
Ён паглядзеў, якая тоўстая ў Нага шыя – не, яму не справіцца. А ўкусіць яго бліжэй да хваста – толькі раздражніць.
«Застаецца галава! – вырашыў мангуст. – Галава над самым капюшонам. І калі ўжо ўчапіцца ў яе, то нізашто не выпускаць».
Ён скокнуў. Пракусіўшы галаву Нага зубамі, Рыкі-Цікі абапёрся спінай аб гліняны збан, каб не даць галаве падняцца з зямлі. Так ён выйграў усяго секунду, але цудоўна гэтай секундай скарыстаўся. А пасля яго падхапіла, ударыла аб зямлю і пачало кідаць у розныя бакі. Але ён усё мацней трымаўся зубамі за галаву змяі, бо хоць і думаў, што прыйшла
яго смерць, вырашыў сустрэць яе, не расціскаючы сківіц.
Рыкі зрабілася зусім моташна. Раптам у яго за спінай пачуўся стрэл. Гэта бацька, абуджаны шумам, прыбег з ружжом, стрэліў і трапіў Нагу ў тое месца, дзе заканчваецца капюшон. РыкіЦікі ляжаў, не расціскаючы зубоў і заплюшчыўшы вочы, бо лічыў сябе мёртвым.
Але змяіная галава больш не рухалася. Бацька падняў Рыкі і сказаў жонцы:
– Глядзі, зноў наш мангуст уратаваў нас.
Рыкі быў задаволены сваімі подзвігамі.
«Цяпер я мушу прыкончыць Нагайну, а гэта цяжэй, чым справіцца з тузінам Нагаў... А яшчэ гэтыя яйкі, пра якія яна казала. І я нават не ведаю, калі з іх вылупяцца змеяняты. Пайду і пагавару з Дарзі».
Зранку, не чакаючы сняданку, Рыкі-Цікі пабег да хмызняку. Дарзі сядзеў у гняздзе і ва ўсё горла спяваў вясёлую песеньку. Увесь сад ужо ведаў пра смерць Нага, бо гаспадары дома выкінулі яго цела на сметнік.
– Ах ты, дурны пучок пер’я! – узлаваўся Рыкі-Цікі. – Хіба цяпер час для песень? Дзе Нагайна?
– На сметніку, плача над Нагам...
– А дзе яна схавала свае яйкі?
– На градцы з дынямі, пад плотам.
– Дарзі, зараз жа ляці на сметнік і рабі выгляд, што ў цябе перабітае крыло, хай Нагайна гоніцца за табой. Мне трэба дабрацца да градкі, і калі я пайду туды зараз, яна мяне заўважыць.
Розум у Дарзі быў птушыны, і паколькі ён ведаў, што дзеці Нагайны вылупліваюцца, як і яго птушаняты, з яек, ён лічыў, што знішчаць іх не зусім высакародна. Але яго жонка была разумнейшая. Яна ведала, што кожнае яйка кобры – гэта тая ж кобра, і таму яна адразу паляцела з гнязда. Прыляцеўшы да сметніка, яна пачала круціцца за два крокі ад Нагайны і гучна крычаць:
– Ой, у мяне перабітае крыло! Хлопчык з дома кінуў у мяне камень!
Нагайна слізганула да птушкі-краўца.
– Можа, цябе суцешыць тое, што, калі ты памрэш, я разбяруся з тым хлопчыкам...
Птушка кінулася прэч, жаласліва папіскваючы і бездапаможна лопаючы крыламі.
Рыкі-Цікі пачуў, што яны ўжо на садовай сцяжынцы, і кінуўся да градкі з дынямі. Там ён адшукаў у зямлі дваццаць пяць змяіных яек.
– Яшчэ дзень, і было б позна! – сказаў Рыкі-Цікі, убачыўшы, што пад шкарлупінай ляжаць, скруціўшыся, маленькія змейкі.
Ён ведаў, што, толькі вылупіўшыся, яны ўжо могуць забіць чалавека і мангуста. Ён пачаў хутка надкусваць яйкі так, каб пашкодзіць пры гэтым галоўкі змеянят. Засталося ўсяго тры яйкі, як жонка Дарзі закрычала яму:
– Рыкі, Нагайна папаўзла на веранду! Хутчэй! Яна рыхтуецца да забойства!
Рыкі-Цікі надкусіў яшчэ два яйкі, а трэцяе ўзяў у зубы і паімчаўся да веранды. Там нерухома сядзелі Тэдзі, яго маці і бацька. А на цыноўцы ля самага Тэдзі звівалася Нагайна. Яна падпаўзла так блізка, што ў любы момант магла ўджаліць голую нагу хлопчыка.
– Павярніся да мяне, Нагайна, і давай біцца! – крыкнуў, падбегшы, Рыкі-Цікі.
– Усяму свой час! – адказала яна, не гледзячы на мангуста.
– Паглядзі на сваіх змеянят! – сказаў Рыкі. – Ідзі і паглядзі, што з імі сталася.
Змяя зірнула ўбок і ўбачыла на верандзе яйка.
– О, аддай яго мне! – закрычала яна.
– А які выкуп за змяінае яйка?
Яйка прымусіла Нагайну пра ўсё забыць, і Рыкі-Цікі бачыў, як бацька схапіў Тэдзі за плячо і працягнуў праз стол у месца, дзе змяя да яго не дабярэцца. Нагайна зразумела, што Тэдзі ёй ужо не забіць. Тады яна наляцела на Рыкі. Той адскочыў уверх і назад. Зноў і зноў нападала яна на мангуста, і той скакаў па коле, каб абысці яе ззаду, але Нагайна кожны раз паварочвалася і сустракалася з ім твар да твару.
Рыкі-Цікі ўжо забыў пра яйка. Яно яшчэ ляжала на верандзе, і Нагайна падкрадвалася да яго ўсё бліжэй. Урэшце, калі Рыкі спыніўся, каб перадыхнуць, яна схапіла яйка, саслізнула з веранд
Птица улетела, жалобно щебеча и беспомощно хлопая крыльями.
Рикки-Тикки услышал, что они уже вышли на садовую дорожку, и бросился к дынной грядке.Там он нашел в земле двадцать пять змеиных яиц.
- Еще один день, и будет слишком поздно!- сказал Рикки-Тикки, увидев, что под панцирем лежат, свернувшись клубочком, маленькие змеи.
Он знал, что они могут убить человека и мангуста, как только они вылупятся.Он начал быстро раскусывать яйца так, что повредил головы змей.Яиц осталось всего три, когда жена Дарзи окликнула его:
- Рикки, Нагайна заползла на веранду!Быстрее!Она готовится убить!
Рикки-Тикки откусил еще два яйца, а третье взял в зубы и побежал на веранду.Тедди, его мать и отец сидели неподвижно.А Нагайна извивалась на коврике рядом с Тедди.Она подползла так близко, что могла в любой момент ужалить мальчика за голую ногу.
- Повернись ко мне, Нагайна, и давай драться!– крикнул Рики-Тики, подбегая.
- Всему свое время!– ответила она, не глядя на мангуста.
- Посмотри на своих змей!- сказал Рики.- Иди и посмотри, что с ними случилось.
Змея посмотрела в сторону и увидела на веранде яйцо.
- Ой, дай мне это!- крикнула она.
- А какой выкуп за змеиное яйцо?
Яйцо заставило Нагайну забыть обо всем, и Рикки-Тикки увидел, как его отец схватил Тедди за плечо и потащил через стол туда, где змея не могла до него добраться.Нагайна поняла, что больше не сможет убить Тедди.Затем она набросилась на Рикки.Он вскочил и вернулся.Снова и снова она нападала на мангуста, и он кружил, чтобы зайти ей за спину, но каждый раз Нагайна поворачивалась и встречала его лицом к лицу.
Рикки-Тикки уже забыл о яйце.Оно все еще лежало на веранде, а Нагайна подбиралась к нему все ближе и ближе.Наконец, когда Рикки остановился, чтобы отдышаться, она схватила яйцо и соскользнула с крыльца.

Другие песни исполнителя:

Все тексты Аверсэв

Верный ли текст песни?  Да | Нет